Чарговы кватэрнік гурта ROSY адбудзецца 13 лютага ў 19.00
У акустыцы, а дакладней ўдвох вакалісты і гітарысты
Віталь Чарняўскі і
Ягор Касцюкоў, больш некалькі гадзінаў будуць радаваць вас сваімі старымі песнямі. А таксама зусім новымі, якія ўвойдуць у EP, што з’явіцца бягучай вясной.
Гэты кватэрнік гурта Rosy будзе прымеркаваны да Дню віна, які адзначаецца пакуль толькі баўгарцамі і купкай беларусаў ;)
Лавіце момант паслухаць файную музыку танна, нажыва і ў цёплым сяброўскім коле.
Да таго ж прыемны лірычны вечар будзе добрым распачынам напярэдадні Дня святога Валянціна, калі вы завітаеце на канцэрт разам са сваёй паловай.
Як патрапіць: Адзначыцца каментам.
Прыйсці на месца Х (яно знаходзіцца амаль ў цэнтры) без спазнення і разам з праважатым дайсці да кватэры, дзе адбудзецца кватэрнік.
Просьба: Паводзіцца сціпла і ахайна. Піва для музыкаў - вітаецца.
Пад час канцэрту выхадзіць паліць - забаронена.
За што: Абавязковая ўмова - пакінуць музыкам грошы, каб кампенсаваць прыезд у Мінск, вы ж ўсе ведаеце, што яны едуць са Стоўбцаў.
(мінімальнае ахвяраванне - 5 тыс)
Бонусы і пакаранні: Тым, хто адзначыцца, але не прыйдзе, мы гэта прыпомнім ;)
Калі ўсё адбудзецца "на выдатна" з усіх бакоў, у тым ліку слухацкага, музычныя кватэрныя святы будуць доўжыцца.
Замаўляйцеся ў каментах, якія хаваюцца.
Там жа будзе паведамлена месца кватэрніку.