Записано!
Последнее 
моргаю

Rosy. Чарняўскі і Касцюкоў
Выпі са мной келіх віна
Мой добры сябра, выпі да дна
А будзе мала, нальем яшчэ раз
Келіхі ўгору і вып'ем за нас...


Чарговы кватэрнік гурта ROSY адбудзецца 13 лютага ў 19.00

У акустыцы, а дакладней ўдвох вакалісты і гітарысты Віталь Чарняўскі і Ягор Касцюкоў, больш некалькі гадзінаў будуць радаваць вас сваімі старымі песнямі. А таксама зусім новымі, якія ўвойдуць у EP, што з’явіцца бягучай вясной.

Гэты кватэрнік гурта Rosy будзе прымеркаваны да Дню віна, які адзначаецца пакуль толькі баўгарцамі і купкай беларусаў ;)

Лавіце момант паслухаць файную музыку танна, нажыва і ў цёплым сяброўскім коле.

Да таго ж прыемны лірычны вечар будзе добрым распачынам напярэдадні Дня святога Валянціна, калі вы завітаеце на канцэрт разам са сваёй паловай.
падрабязней )
4-Май-2008 17:35 - Rosy
моргаю


На вуліцы вясна ў поўнай сіле
Скідае свой паслязімовы груз.
А бэз цвіце і галаву дурманіць, як гарэлка,
І я спяваю яблыневы блюз


Вялікі сольны канцэрт гурта Rosy у Стоўбцах

Канцэрт адбудзецца 10 мая а 17 гадзіне ў Доме Культуры (Стоўбцы, вул. Ленінская, 45).
Кошт квітка 4000 руб.
Праезд да Стоўбцаў з Менску на электрацягніку ў напрамку Баранавічы/Брэст.
Жадаючых з Менску запрашаю далучыцца да нас. Мы будзем ехаць 10 мая на цягніку 14:36 з Інстытуту Культуры.
Тэлефайнуйце мне па нумары +375 (29) 7783017.

Зноў чакаем Вас на радзіме Якуба Коласа ;)


ЗЫ. Дарэчы, 13 мая дзень нараджэння гурта.
У Вас ёсць магчымасць павіншаваць удзельнікаў і папіць піва разам з імі на беразе бацькі Нёмана ;)
2-Окт-2007 15:46 - Rosy
моргаю
Дарэчы, хто не паспеў набыць квіткі на PRE MEMENTO MORI: Folk vs Dark у верасні па 15.000, могуць набыць іх за такі ж кошт у кастрычніку калі надрукуюць флаер.
Колькасць такіх квіткоў абмежавана ;)

7-Сент-2007 11:14 - Rosy
моргаю
Rosy зноў на Тузіне гітоў. Галасуем тут:
http://music.fromby.net/chart/index.php
7-Авг-2007 15:34 - Rosy
B.B. King
18 жніўня а 19ай гадзіне ў клубе "Графіці" адбудзецца першы сольны канцэрт гурта Rosy у Менску

Запрашаю ўсіх паслухаць маіх сяброў.
Нехта можа са мной паспрачацца, але я лічу іх музыку выдатнай.
Не... выдатнай не тое слова... Геніяльнай :)

Кошт квітка будзе 7000 рублёў.
2-Июл-2007 14:44 - Rosy
B.B. King
У мінулую суботу адбылося мерапрыемства, якога я чакаў даўно. У рэшце рэшт мае любімыя Rosy выступілі ў Менску!
Усе на калені, перад Вамі будучая зорка беларускай рок-сцэны! ;)

Дарэчы, 7га ліпеня (наступная субота) на радзіме Росаў і Якуба Коласа адбудзецца канцэрт гэтых таленавітых монстраў сваёў музычнай справы.
Запрашаем ўсіх. Паўтары гадзіны і вы трапіце ў краіну блюз-року і цудоўнага настрою. Далучайцеся да паездкі.
Праезд да Стоўбцаў на электрацягніку ў напрамку Баранавічы/Брэст.

Не меньш галоўная падзея: адкрыццё афіцыйнага сайту rosy-band.net
Пампуем mp3 і пішам водгукі ў гасцёўні.
Эта страница была загружена Дек 30 2009, 7:19